Беларуская Нацыянальная Памяць ([info]bielarus_np) wrote,
@ 2009-07-01 21:08:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Яшчэ адна забытая магіла
У нядзелю, 28 ліпеня сябры БНП адшукалі магілу Антона Пяткевіча, вядомага ў свой час у шырокіх колах як Адам Плуг.


Пісьменнік нарадзіўся 23 кастрычніка 1823 годуў вёсцы Замосце, недалёка ад мястэчка Грэск на Случчыне. Пазней сям'я пераехала на Нёман, у вёску Жукаў Барок, куды неўзабаве прыехаў і будучы вядомы польскі і беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля, з якім яны пасябравалі. Адам Плуг працаваў настаўнікам, быў некалькі разоў арыштаваны, з 1875 году пераехаў у Варшаву, дзе працаваў рэдактарам розных варшаўскіх і віленскіх часопісаў, займаўся перакладамі з Гюго і Шэкспіра, выдаў некалькі паэтычных зборнікаў і аповесці. Акрамя таго выдаў біяграфіі Сыракомлі (1862), Крашэўскага (1880), Адынца (1885). Быў незвычайна папулярны ў варшаўскіх літаратурных колах.

Наш зямляк знайшоў спачын на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.


урывак з перадачы "Падарожжы дылетанта", прысьвечаны Антону Пяткевічу



(1 comment) - (Post a new comment)


[info]k_atamanchik
2009-07-01 08:55 pm UTC (link)
супер! малайцы!!!

(Reply to this)


(1 comment) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…