10 траўня спаўняецца 70 гадоў з дня сьмерці генэрала Станіслава Булак-Балаховіча, генэрала Беларускай Народнай Рэспублікі і Польскага войска.
Велапрабег пройдзе па варшаўскіх месцах, зьвязаных зь імем генэрала.
Пачнецца а 11 гадзіне 15 траўня ад помніка Дэ Голя, далей праз мост Панятоўскага на правы бераг Віслы - на вуліцу Парыскую 27, месца сьмерці Булак-Балаховіча. Далейшы шлях павядзе на вайсковыя могілкі на Павонзках, месца сымбалічнага пахаваньня генэрала.
Працягласьць маршруту каля 13 км. Час разам з перапынкамі складзе каля 1,5 гадзіны.
Тэлеканал "Белсат" падрыхтаваў падарункі для кожнага ўдзельніка велапрабегу.
Глядзі он-лайн дакумэнтальны фільм "Генэрал няскончанай вайны", зьняты тэлеканалам "Белсат".